18 сакавіка 2026 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Валерыя Пятровіча Расафонава (1951), трэнера-выкладчыка па лёгкай атлетыцы вышэйшай катэгорыі ДУCУ «Драгічынская ДЮСШ»
Валерый Пятровіч Расафонаў нарадзіўся 18 сакавіка 1951 г. у г. Драгічыне Брэсцкай вобласці. Бацькі паходзілі з в. Стаўбун Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці. Бацька — Пётр Якаўлевіч Расафонаў — ваяваў на 2-м Беларускім фронце ў складзе 434-га стралковага палка 169-й стралковай Рагачоўскай Чырванасцяжнай дывізіі, узнагароджаны медалямі «За отвагу», «За взятие Кёнигсберга», «За взятие Берлина», «За победу над Германией».
2025 г. — 245 гадоў з часу пабудовы царквы Архангела Міхаіла ў аг. Осаўцы (Драгічынскі р-н; 1780), помніка народнага драўлянага дойлідства
Осаўцы Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці вядомы з першай паловы ХVII ст. як вёска Берасцейскага ваяводства. У Осаўцах вядома царква Святога Іаана Хрысціцеля, якая ў канцы XVI ст. уваходзіла ў Драгічынскую пратапопію Турава-Пінскай епархіі. У 1772 г. тут адзначана ўніяцкая парафія са святыняй, у адміністрацыйных адносінах прыналежная Пінскай уніяцкай дыяцэзіі.
2026 г. — 40 гадоў з часу ўтварэння Драгічынскага крухмальнага завода (1986)
Буйныя змяненні адбыліся ў Драгічынскім раёне ў гады 11-й пяцігодкі (1981–1985). Ішло далейшае ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы калгасаў і саўгасаў, расла вытворчасць сельскагаспадарчай прадукцыі, а таксама разгарнулася маштабная палітыка па будаўніцтве. На працягу 1980–1985 гг. было ўведзена больш за 250 новых аб'ектаў рознага прызначэння. Прамысловая структура раёна кожны год станавілася ўсё больш разгалінаванай.
15 студзеня 2025 г. — 85 гадоў з дня ўтварэння Драгічынскага раёна (1940), адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі ў Пінскай (з 1954 г. Брэсцкай) вобласці
15 студзеня 1940 г. выйшаў Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР «Аб стварэнні раёнаў у Баранавіцкай, Беластоцкай, Брэсцкай, Вілейскай і Пінскай абласцях Беларускай ССР». Гарадскі пасёлак Драгічын стаў цэнтрам створанага Драгічынскага раёна Пінскай вобласці.
13 студзеня 2025 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Пятровіча Несіна (1950), падарожніка
Драгічынская зямля поўніцца таленавітымі і знакамітымі людзьмі, і гэта не толькі пісьменнікі, паэты, кампазітары, мастакі, навукоўцы але і вандроўнікі, падарожнікі. Уладзімір Пятровіч Несін — вядомы падарожнік, які амаль увесь свет абышоў басаногім і без асабістага транспарту. Нарадзіўся 13 студзеня 1950 г. у в. Папіна Драгічынскага раёна. Калі яму было шэсць, яго бацькі па прызыву партыі пераехалі ў Казахстан на засваенне цаліны.
6 снежня 2025 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Вячаслава Мікалаевіча Каштальяна (1950), Ганаровага грамадзяніна г. Іванава і Іванаўскага раёна (2012)
Вячаслаў Мікалаевіч Каштальян нарадзіўся ў 6 снежня 1950 г. у в. Хомск Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці. У 1972 г. скончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі па спецыяльнасці «Механізацыя сельскай гаспадаркі», атрымаў кваліфікацыю «інжынер-механік».
2025 г. — 110 гадоў з часу пабудовы царквы Праабражэння Гасподняга ў аг. Брашэвічы (Драгічынскі р-н; 1915), помніка архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю
Брашэвічы Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці вядомы з першай паловы ХV ст. як вёска Кобрынскага княства. У першай палове XVII ст. грэка-каталіцкім Тараканскім манастыром тут была пабудавана ўніяцкая царква, пазней храм вядомы як касцёл. Яго выгляд нам вядомы з малюнка Напалеона Орды 1863 г.
5 чэрвеня 2025 г. — 65 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Пятровіча Хаўдзеева (1960–2021), настаўніка, паэта
Аляксандр Пятровіч Хаўдзееў нарадзіўся 5 чэрвеня 1960 года ў г. п. Буда-Кашалёва Гомельскай вобласці. Неўзабаве сям'я пераехала ў Драгічынскі раён Брэсцкай вобласці, дзе ў в. Закозель прайшлі яго дзіцячыя і юнацкія гады.
11 лютага 2025 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Мікалаевіча Страпко (1955), заслужанага работніка сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, Ганаровага грамадзяніна Камянецкага раёна
Міхаіл Мікалаевіч Страпко нарадзіўся 11 лютага 1955 г. у в. Дуброўкі Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. Вучыўся з Дуброўскай пачатковай школе, Гошаўскай васьмігодцы, пасля хадзіў за дзевяць кіламетраў у Бездзежскую сярэднюю школу.
15 верасня 2024 г. — 80 гадоў з дня нараджэння Якава Сямёнавіча Малайчука (1944–2015), педагога, харавога дырыжора, краязнаўца
Якаў Сямёнавіч Малайчук нарадзіўся 15 верасня 1944 г. у в. Дзераўная Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці ў сям’і сялян. Бацька загінуў на вайне ў 1945 г.